Logo Polskiego Radia
Print

Найбуйнейшы ў Беларусі дата-цэнтар зьявіўся ў Менску

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 15.09.2017 18:06
Яго магчымасьці дазволяць экспартаваць воблачныя паслугі за мяжу.
Фота: Аляксей Арэшка/naviny.by

Найбуйнейшы ў Беларусі дата-цэнтар зьявіўся ў Менску. Зь яго дапамогай стваральнікі спадзяюцца вывесьці рынак воблачных тэхналёгіяў краіны на сусьветны ўзровень. Новы дата-цэнтар паўстаў пры ўдзеле мабільнага апэратару Velcom як часта глябальнай сеткі тэлекамунікацыйнага гіганту America Movil.

Зараз яна аб’ядноўвае 41 такі комплекс. Менскі цэнтар займае 35 тысячаў квадратных мэтраў (для параўнаньня – гэта плошча пяці футбольных палёў), а па агульнай электрычнай магутнасьці (8 мэгават) ён супастаўны з патрэбамі цэлага мікрараёну на тысячу кватэраў.

Для аб’екту пабудавалі 40 кілямэтраў магістральнай сеткі з рэкорднай прапускной здольнасьцю – 1 тэрабіт на сэкунду. Такія характарыстыкі дазволяць ня толькі забясьпечваць унутраныя патрэбы, але й экспартаваць воблачныя паслугі за мяжу – кажуць аўтары праекту.

interfax.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт