Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь атрымала першую партыю кітайскіх бронеаўтамабіляў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.09.2017 19:02
Усяго ў Беларусь прыбыло з Кітая каля 30 аўтамабіляў для беларускай арміі.
фота з сайта telegraf.by

Беларусь атрымала першую партыю кітайскіх бронеаўтамабіляў "Цмок", заявіў у праграме "Галоўны эфір" тэлеканалу "Беларусь 1" міністар абароны Андрэй Раўкоў. Першая партыя складалася з 10 адзінак. Таксама з Кітая дастаўленыя аўтамабілі падвышанай праходнасьці "Багатыр". Усяго прыбыло каля 30 аўтамабіляў.

Андрэй Раўкоў назваў супрацоўніцтва з Кітаем адным з кірункаў, па якім ажыцьцяўляецца ўдасканаленьне тэхнічнай базы Ўзброеных Сіл Беларусі. Прыярытэтам ж пры мадэрнізацыі тэхнічнай базы зьяўляецца супрацоўніцтва з Расеяй, сказаў міністар. Ён зазначыў, што таксама войска закупляе навінкі беларускага ваенна-прамысловага комплексу.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт