Logo Polskiego Radia
Print

20 верасьня Лукашэнка будзе назіраць за вучэньнямі «Захад-2017»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2017 07:21
На палігоне таксама чакаецца прысутнасьць прадстаўнікоў вышэйшага камандаваньня Ўзброеных сіл Расеі.
PAP/EPA/VAYAR MILITARY NEWS AGENCY HANDOUT

20 верасьня Аляксандр Лукашэнка на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаўскі) будзе назіраць за адным з эпізодаў вучэньняў «Захад-2017» - абарончым боем.

На палігоне таксама чакаецца прысутнасьць прадстаўнікоў вышэйшага камандаваньня Ўзброеных сіл Расеі, кіраўніцтва інтэграцыйных структур - Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, а таксама замежных назіральнікаў і дыпляматаў.

Адзначым, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ужо назіраў за вучэньнямі «Захад-2017» - сёньня ён наведаў палігон у Ленінградзкай вобласьці.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт