Logo Polskiego Radia
Print

Сем новых судоў чакаюць гомельскіх незалежных журналістаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.09.2017 16:11
Сёлета на падставе міліцэйскіх пратаколаў раённыя суды на Гомельшчыне штрафавалі фрылансэраў ужо 13 разоў.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Сем новых судоў чакаюць гомельскіх незалежных журналістаў
Сёлета на падставе міліцэйскіх пратаколаў раённыя суды на Гомельшчыне штрафавалі фрылансэраў ужо 13 разоў.
У Гомлі міліцыя ўзмацняе ціск на незалежных журналістаў, чые матэрыялы зьяўляюцца ў эфіры спадарожнікавага тэлеканалу „Белсат”.
Літаральна за некалькі апошніх дзён трое журналістаў-фрылансэраў атрымалі сем адміністрацыйных пратаколаў паводле часткі 2 артыкула 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: Кастусь Жукоўскі — з Жлобінскага, Добрускага й Гомельскага райаддзелаў міліцыі, Марына Драбышэўская — два з Чыгуначнага, Ларыса Шчыракова — з Савецкага й Чыгуначнага РАУСаў Гомля.
„Ціск на незалежных журналістаў, ня толькі не спыняецца, але нават узмацніўся. Выглядае, што праваахоўныя органы проста змушаюць фрылансэраў, і мяне асабіста, сыходзіць з прафэсіі”, - камэнтуе Ларыса Шчыракова.
Толькі сёлета на падставе міліцэйскіх пратаколаў раённыя суды на Гомельшчыне трынаццаць разоў каралі буйнымі штрафамі журналістаў-фрылансэраў. Сума штрафаў у Кастуся Жукоўскага, Яўгена Меркіса, Андрэя Толчына і Ларысы Шчыраковай агулам дасягнула 12 560 рублёў.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт