Logo Polskiego Radia
Print

У Менску праходзіць чарговы раўнд перамоў па Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.09.2017 11:42
Як паведамляе ў «Твітэры» МЗС Беларусі, перамовы пачаліся з сустрэчы рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы.
pixabay.com

Сёньня ў Менску праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

Як паведамляе ў «Твітэры» МЗС Беларусі, перамовы пачаліся з сустрэчы рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы. Сустрэчы ў «Прэзыдэнт-гатэлі» традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. У другой палове дня тут чакаецца пасяджэньне самой кантактнай групы.

Папярэдняя яе сустрэча ў беларускай сталіцы адбылася 6 верасьня. Па выніках перамоў спэцпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЭ Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ўдалося дамагчыся істотнага зьніжэньня выпадкаў сутыкненьняў.

Паводле слоў дыплямата, колькасьць выпадкаў парушэньня рэжыму спыненьня агню ў пэрыяд з 25 жніўня па 6 верасьня зьнізілася на 67% у параўнаньні з такім жа пэрыядам да школьнага перамірʼя, а колькасьць выбухаў зьнізілася на 74%. «Я вельмі рады, што за гэты час амаль цалкам удалося пазьбегнуць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва», – дадаў ён.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт