Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк зьніжае абавязковы продаж валютнай выручкі да 10%

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.09.2017 14:06
Рашэньне прынятае з улікам стабільнай сытуацыі на валютным рынку, - адзначае Нацбанк.
www.flickr.com/401(K) 2012

Нацбанк вырашыў з 1 кастрычніка 2017 года зьнізіць да 10% памер абавязковага продажу выручкі ў замежнай валюце субʼектаў гаспадараньня – рэзыдэнтаў. Цяпер норма абавязковага продажу валюты складае 20%.

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, гэтае рашэньне прынятае ў рамках палітыкі лібэралізацыі валютных адносін і з улікам стабільнай сытуацыі на валютным рынку. Дарэчы, на валютным рынку доўгі час прапанова валюты перавышае попыт на яе.

Мяркуецца, што прынятая мера паспрыяе разьвіцьцю прадпрыемстваў-экспарцёраў і «стане пасьлядоўным крокам у напрамку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў рамках Эўразійскага эканамічнай саюза (ЭАЭС)».

Раней Нацбанк паведамляў, што ў 2018 годзе абавязковы продаж валюты могуць увогуле адмяніць.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт