Logo Polskiego Radia
Print

Фэстываль «Рок за жыцьцё» пройдзе ў Менску і Берасьце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.09.2017 13:02
  • Рок за жыцьцё.mp3
Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня адзначаецца 10 кастрычніка.

Фэстываль «Рок за жыцьцё», прымеркаваны да Сусьветнага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, у гэтым годзе пройдзе адразу ў двух гарадах Беларусі – Менску і Берасьце.
Гурты «Дай дарогу!», AKUTE, Re1ikt,: B: N: і Haina выступяць 7 кастрычніка ў Берасьце ў клюбе «Фантазія». А 8 кастрычніка да гэтага складу далучыцца група TonqiXod – канцэрт пройдзе ў сталічным клюбе Re:Public.
Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусьветнай кааліцыяй супраць сьмяротнага пакараньня – абʼяднаньнем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый.
Прыхільнікі руху выступаюць супраць сьмяротнага пакараньня ва ўсіх выпадках без выключэньня, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцьця асуджанага.
Беларусь дагэтуль застаецца адзінай эўрапейскай і постсавецкай краінай, якая прымяняе сьмяротнае пакараньне. Паводле зьвестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.
5 кастрычніка стартуе традыцыйная Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам «Сьмяротнае пакараньне – гэта мінулае».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт