Logo Polskiego Radia
Print

Чарговыя пратаколы на журналістаў Белсату

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2017 11:50
Журналісты здымалі сюжэт пра закрыцьцё школы ў Заводзкім раёне Менска.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарphoto: БАЖ

У Заводзкім РАУСе Менска на журналістаў Любоў Лунёву і Зьмітра Краўчука склалі пратаколы паводле артыкула 22.9 КаАП Беларусі. Нагодай стаў сюжэт пра закрыцьцё школы ў Шабанах для тэлеканалу «Белсат».
Журналісты здымалі сюжэт пра закрыцьцё школы ў Заводзкім раёне Менска. У гэтым сюжэце было інтэрвію з кіраўніцай раённага аддзела адукацыі. Журналісты мяркуюць, што менавіта запіс словаў чыноўніцы і стаў нагодаю для разьбіральніцтваў.
«Мы прадставіліся, сказалі, што здымаем для »Белсату«. Але жанчыну гэта не бянтэжыла, яна сама хацела выказацца для аўдыторыі. На нас жа цяпер за той сюжэт склалі пратаколы, абвінавачваньне стандартнае – «Незаконнае выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»», – распавяла Любоў Лунёва.
У міліцыі сказалі, што цягам бліжэйшых двух тыдняў па адміністрацыйнай справе мусіць адбыцца суд.
Сем новых судоў чакаюць гомельскіх незалежных журналістаў. Нагадаем, літаральна за некалькі апошніх дзён трое журналістаў-фрылансераў атрымалі сем адміністрацыйных пратаколаў паводле часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях: Кастусь Жукоўскі – з Жлобінскага, Добрушскага і Гомельскага райаддзелаў міліцыі, Марына Драбышэўская – два з Чыгуначнага, Ларыса Шчыракова – з Савецкага і Чыгуначнага РАУСаў Гомеля.

У Заводзкім РАУСе Менска на журналістаў Любоў Лунёву і Зьмітра Краўчука склалі пратаколы паводле артыкула 22.9 КаАП Беларусі. Нагодай стаў сюжэт пра закрыцьцё школы ў Шабанах для тэлеканалу «Белсат».

Журналісты здымалі сюжэт пра закрыцьцё школы ў Заводзкім раёне Менска. У гэтым сюжэце было інтэрвію з кіраўніцай раённага аддзела адукацыі. Журналісты мяркуюць, што менавіта запіс словаў чыноўніцы і стаў нагодаю для разьбіральніцтваў.

«Мы прадставіліся, сказалі, што здымаем для «Белсату». Але жанчыну гэта не бянтэжыла, яна сама хацела выказацца для аўдыторыі. На нас жа цяпер за той сюжэт склалі пратаколы, абвінавачваньне стандартнае – «Незаконнае выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»», – распавяла Любоў Лунёва.

У міліцыі сказалі, што цягам бліжэйшых двух тыдняў па адміністрацыйнай справе мусіць адбыцца суд.

Сем новых судоў чакаюць гомельскіх незалежных журналістаў. Нагадаем, літаральна за некалькі апошніх дзён трое журналістаў-фрылансераў атрымалі сем адміністрацыйных пратаколаў паводле часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях: Кастусь Жукоўскі – з Жлобінскага, Добрушскага і Гомельскага райаддзелаў міліцыі, Марына Драбышэўская – два з Чыгуначнага, Ларыса Шчыракова – з Савецкага і Чыгуначнага РАУСаў Гомеля.

БАЖ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт