Logo Polskiego Radia
Print

25 верасьня Рамзан Кадыраў наведае Беларусь

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.09.2017 12:49
20 лістапада ён пацьвердзіў свой намер прыехаць у Менск у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1».
Photo:Mil.ru/ru.wikipedia.org/ CC BY 4.0

25 верасьня адбудзецца візыт у Беларусь дэлегацыі Чачэнскай Рэспублікі пад кіраўніцтвам Рамзана Кадырава, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.

У ходзе заплянаваных сустрэч з кіраўніцтвам Беларусі, у прыватнасьці, гаворка пойдзе аб паглыбленьні прамысловай каапэрацыі, пастаўках у Чачэнскую Рэспубліку грузавой, сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі беларускай вытворчасьці, актывізацыі супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, павелічэньні паставак прадуктаў харчаваньня і сельскагаспадарчай прадукцыі, прыцягненьні беларускіх спэцыялістаў да праектаваньня і будаўніцтва абʼектаў у Чачні, нарошчваньні экспарту беларускіх будаўнічых матэрыялаў.

Пра свой намер наведаць Беларусь Кадыраў заяўляў восеньню 2016 года.

20 лістапада ён пацьвердзіў свой намер прыехаць у Менск у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1».

belapan.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт