Logo Polskiego Radia
Print

Памежнікі знайшлі гарадзенак, якія заблукалі ў лесе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.09.2017 16:35
Жанчыны блукалі ў раёне возера Чортава цэлую ноч.
pixabay.com/Public Domain CC0

Увечары 20 верасьня на памежны пост «Ліхачы» зьвярнуліся па дапамогу ў пошуку жанчын, якія пайшлі зьбіраць журавіны. Як высьветлілася, у гэты дзень трое жыхарак Гародні, якія адпачывалі ў дачным пасёлку ў Гарадзенскім раёне, адправіліся ў памежную зону для збору лясных ягад. Ужо ўвечары, сабраўшы поўныя кошыкі, яны зразумелі, што страцілі арыентоўку і патэлефанавалі знаёмым з просьбай аб дапамозе, якую тыя своечасова перанакіравалі памежнікам.

Сувязь з жанчынамі, якія, як высьветлілася, знаходзіліся ў раёне возера Чортава, падтрымлівалі з дапамогай мабільнай сувязі. Раніцай 21 верасьня вайскоўцы пагранічнага паста «Ліхачы», памежнай камэндатуры «Парэчча», сумесна з ратавальнікамі і міліцыяй непадалёк ад вадаёма знайшлі ўсіх трох аматарак лясной ягады, якія шчасьліва вярнуліся дадому.

racyja.com/gpk.gov.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт