Logo Polskiego Radia
Print

З 1 кастрычніка ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.09.2017 15:38
Беларускія вытворцы й імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэкляраваць максымальныя розьнічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
pixabay.com/Public Domain CC0

З 1 кастрычніка падаражэюць некаторыя цыгарэты кампаніі «Тытунь-інвэст», а таксама гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман».

Беларускія вытворцы й імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэкляраваць максымальныя розьнічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

З пачатку гэтага года цыгарэты падаражэлі на 7,7%. Так, айчынныя з фільтрам – на 8%, айчынныя бяз фільтра – на 5,6%, а імпартныя з фільтрам – на 2,9%.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт