Logo Polskiego Radia
Print

Беларускім навукоўцам зьбіраюцца павысіць заробкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.09.2017 16:41
Пра гэта паведаміў старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ўладзімір Гусакоў.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Беларускім навукоўцам зьбіраюцца павысіць заробкі. Пра гэта 22 верасьня паведаміў старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ўладзімір Гусакоў.

«Ідзе праца над указам аб павышэньні зарплат навукоўцаў, – цытуе словы Гусакова агенцтва БелТА. – Плянуецца, што гэты ўказ будзе прыняты да II зьезда навукоўцаў Беларусі».

Вядома, што згаданы зьезд пройдзе ў пачатку сьнежня ў Палацы Рэспублікі ў Менску.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт