Logo Polskiego Radia
Print

Чатыры станцыі трэцяй лініі менскага мэтро плянуецца адкрыць у 2019 годзе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.09.2017 15:23
Будаўніцтва трэцяй лініі мэтрапалітэна ідзе пераважна ў адпаведнасьці з графікам.
Станцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуСтанцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуcommons.wikimedia.org/Public Domain

У 2019 годзе плянуецца адкрыць чатыры станцыі трэцяй лініі менскага мэтрапалітэна. Пра гэта паведаміў начальніка КУП "Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага мэтрапалітэна" Павел Царун.

Паводле яго словаў, найперш плянуецца адчыніць станцыі "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" й "Плошча Юбілейная". Сярод іх два перасадачныя вузлы — "Вакзальная" й "Юбілейная". На "Кавальскай Слабадзе" й "Вакзальнай" ужо прыступілі да аздобных работаў.

Царун паведаміў, што будаўніцтва трэцяй лініі мэтрапалітэна ідзе пераважна ў адпаведнасьці з графікам. На ўсім участку цяпер у тры зьмены вядуцца будаўніча-мантажныя работы. Пабудаваны левы перагонны тунэль паміж станцыямі "Вакзальная" й "Плошча Юбілейная" працягласьцю 1610 м, са жніўня пачаты правы тунэль.

На нядаўняй сэсіі Менгарсавету на 2017 год было вылучана дадаткова каля 53 млн рублёў з гарадзкога бюджэту. У выніку агульная гадавая сума склала больш за 153 млн рублёў.

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт