Logo Polskiego Radia
Print

Статкевіча й Сіўчыка будуць судзіць за ўдзел у акцыі супраць «Захаду-2017»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.09.2017 19:37
Суд над Статкевічам павінен прайсьці 26 верасьня ў судзе Ленінскага раёну Менска.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

Апазыцыйных палітыкаў Мікалая Статкевіча й Вячаслава Сіўчыка будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі 8 верасьня ў цэнтры Мінска. Акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэньняў «Захад-2017» і была прымеркаваная да неафіцыйнага Дня беларускай вайсковай славы.

Падчас самой акцыі ніхто зь яе ўдзельнікаў затрыманы ня быў. Аднак за ўдзел у ёй пазьней былі асуджаныя апазыцыйны палітык Уладзімір Някляеў і магілёўскі актывіст Станіслаў Паўлінковіч. Някляеў правёў сямісуткавы арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, адкуль вызваліўся 22 верасьня, а Паўлінковіча пакаралі штрафам у 460 рублёў.

Суд над Статкевічам павінен прайсьці 26 верасьня ў судзе Ленінскага раёну Менска. Зараз палітык адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю вулічнай акцыі ў Менску 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасьці Беларусі.
Суд над Сіўчыкам прызначаны на 28 верасьня й пройдзе ў судзе Партызанскага раёну Менска.

«Акцыя была мірная – у абарону Беларусі. На жаль, улада сёньня належыць людзям, якія хочуць прадаць Беларусь Расеі. Таму маючы адбыцца суд – гэта дробная помста прамаскоўскай агентуры беларускім патрыётам», – заявіў Сіўчык. Паводле яго слоў, сёньня «ўсе разумеюць, што ў Беларусі няма незалежнага суду, які стаў падразьдзелам рэпрэсіўнай сыстэмы рэжыму».

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт