Logo Polskiego Radia
Print

За акцыю 8 верасьня Статкевічу дадалі яшчэ 5 сутак арышту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2017 12:55
Акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэньняў „Захад-2017”.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

За акцыю 8 верасьня Статкевічу дадалі яшчэ 5 сутак арышту
Акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэньняў „Захад-2017”.
Мікалай Статкевіч асуджаны яшчэ на 5 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менска.
Такое рашэньне 26 верасьня прыняў суд Ленінскага раёна. То бок да 15 сутак за акцыю 3 ліпеня, якія зараз адбывае апазыцыйны палітык, дадаюцца яшчэ 5.
Акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэньняў „Захад-2017” і была прымеркавана да неафіцыйнага Дня беларускай вайсковай славы.
Падчас самой акцыі ніхто зь яе ўдзельнікаў затрыманы ня быў. Аднак за ўдзел у ёй пазьней былі асуджаныя апазыцыйны палітык Уладзімір Някляеў і магілёўскі актывіст Станіслаў Паўлінковіч. Някляеў правёў сямісуткавы арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, адкуль вызваліўся 22 верасьня, Паўлінковіча пакаралі штрафам у 460 рублёў.
На 28 верасьня прызначаны суд над актывістам Вячаславам Сіўчыкам. Разглядаць справу будзе суд Партызанскага раёна Менска.
У камэнтары БелаПАН Сіўчык адзначыў, што 4 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца суд над актывісткай Аленай Талстой. Вядома, што пратаколы за ўдзел у акцыі 8 верасьня таксама складзеныя на Яўгена Афнагеля, Алеся Макава, Паўла Севярынца, Ніну Багінскую.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт