Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдзе прэзэнтацыя кнігі «Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.09.2017 11:36
Новая кніга беларускага гісторыка Ігара Мельнікава зьмяшчае сотні малавядомых і раней не публікаваных фотаздымкаў.

3 кастрычніка 2017 года ў 19-00 у Галерэі TUT.BY адбудзецца прэзентацыя кнігі «Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг»., прысьвечанай гісторыі міжваеннай савецка-польскай мяжы пад Менскам.
Новая кніга беларускага гісторыка Ігара Мельнікава зьмяшчае сотні малавядомых і раней нідзе не публікаваных фотаздымкаў і іншых графічных матэрыялаў. Большасьць з іх паходзяць з прыватнага архіва аўтара. Акрамя гэтага, асаблівую цікавасьць уяўляюць фотаздымкі былой савецка-польскай мяжы, атрыманыя ў розных крыніцах.
Кніга складаецца з чатырох главаў. У першай дэталёва расказваецца пра гісторыю функцыянаваньня польскай памежнай аховы на мяжы з БССР у раёне Менск-Заслаўе. У другой главе публікуюцца цікавыя і малавядомыя факты з гісторыі функцыянаваньня савецкай памежнай аховы, якая дваццаць год несла службу на «мяжы цывілізацый». Трэцяя глава прысьвечаная далучэньню Заходняй Беларусі да БССР у верасьні 1939 года і ўдзелу ў гэтым працэсе савецкіх памежнікаў. Нарэшце, чацьвёртая глава кнігі прысьвечаная падзеям чэрвеня 1941 года, а менавіта абароне, якую спрабавалі арганізаваць савецкія памежнікі, чырвонаармейцы і байцы Менскага ўмацаванага раёна на лініі даваеннай мяжы. На старонках кнігі чытачы ўбачаць шматлікія фотаздымкі, зробленыя нямецкімі жаўнерамі на месцах баёў ля ДАКаў пад Мінскам. Дарэчы, вялікая ўвага ў кнізе таксама нададзеная апісаньню трагедыі горада на Сьвіслачы ў чэрвені 1941 года.
Прэзэнтацыя кнігі «Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг». адбудзецца 3 кастрычніка 2017 года ў 19.00 у Галерэі TUT.BY.

3 кастрычніка 2017 года ў 19-00 у Галерэі TUT.BY адбудзецца прэзентацыя кнігі «Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг»., прысьвечанай гісторыі міжваеннай савецка-польскай мяжы пад Менскам.

Новая кніга беларускага гісторыка Ігара Мельнікава зьмяшчае сотні малавядомых і раней нідзе не публікаваных фотаздымкаў і іншых графічных матэрыялаў.

Большасьць з іх паходзяць з прыватнага архіва аўтара. Акрамя гэтага, асаблівую цікавасьць уяўляюць фотаздымкі былой савецка-польскай мяжы, атрыманыя ў розных крыніцах.

Кніга складаецца з чатырох главаў. У першай дэталёва расказваецца пра гісторыю функцыянаваньня польскай памежнай аховы на мяжы з БССР у раёне Менск-Заслаўе. У другой главе публікуюцца цікавыя і малавядомыя факты з гісторыі функцыянаваньня савецкай памежнай аховы, якая дваццаць год несла службу на «мяжы цывілізацый». Трэцяя глава прысьвечаная далучэньню Заходняй Беларусі да БССР у верасьні 1939 года і ўдзелу ў гэтым працэсе савецкіх памежнікаў. Нарэшце, чацьвёртая глава кнігі прысьвечаная падзеям чэрвеня 1941 года, а менавіта абароне, якую спрабавалі арганізаваць савецкія памежнікі, чырвонаармейцы і байцы Менскага ўмацаванага раёна на лініі даваеннай мяжы. На старонках кнігі чытачы ўбачаць шматлікія фотаздымкі, зробленыя нямецкімі жаўнерамі на месцах баёў ля ДАКаў пад Менскам.

Дарэчы, вялікая ўвага ў кнізе таксама нададзеная апісаньню трагедыі горада на Сьвіслачы ў чэрвені 1941 года.

Прэзэнтацыя кнігі «Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг». адбудзецца 3 кастрычніка 2017 года ў 19.00 у Галерэі TUT.BY.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт