Logo Polskiego Radia
Print

Дакумэнты аб паляпшэньні дзелавога клімату падпішуць у бліжэйшы час

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 28.09.2017 17:42
На думку ўраду, пераўтварэньні будуць рэвалюцыйнымі, а бізнэс-асяродзьдзе, дзякуючы ім, кардынальна зьменіцца.
pixabay.com/Public Domain CC0

Дакумэнты аб паляпшэньні дзелавога клімату падпішуць у бліжэйшы час. Пра гэта на Беларускім інвэстыцыйным форуме паведаміў журналістам першы намесьнік прэмʼер-міністра Васіль Мацюшэўскі. Па словах прадстаўніка ўраду, пераўтварэньні будуць рэвалюцыйнымі, а бізнэс-асяродзьдзе, дзякуючы ім, кардынальна зьменіцца.

Вядома, што гаворка вядзецца пра пакет зь дзесяці дакумэнтаў. Працуючы над імі, улады й прадстаўнікі прадпрымальніцкіх колаў імкнуліся выканаць дзьве асноўныя задачы – па-першае, прастымуляваць самазанятасьць насельніцтва, а таксама максымальна спрасьціць адкрыцьцё й вядзеньне бізнэсу, а па-другое – паспрыяць укараненьню новых тэхналёгіяў у эканоміцы.

У прыватнасьці, прадугледжаныя значнае спрашчэньне адміністрацыйных працэдураў, адзіныя патрабаваньні пажарнай бясьпекі ды санітарна-эпідэміялягічныя нормы. Паводле прагнозаў, зьмены, у тым ліку, дазволяць прыцягнуць у краіну вялікія замежныя кампаніі. Ключавы дакумэнт – праект дэкрэту «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва» быў накіраваны на разгляд кіраўніку дзяржавы ў мінулы аўторак.

tut.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт