Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў патрабуе забараніць хатнія роды

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.10.2017 10:42
Дашко лічыць няправільным ісьці па шляху некаторых заходніх краін, дзе дазволены хатнія роды.
pixabay.com/CC0

"Неабходна «прымаць нейкія меры» ў дачыненьні да тых жанчын, якія вырашаюць нараджаць дома", - такое меркаваньне выказаў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член пастаяннай камісіі па працы й сацыяльных пытаньнях Анатоль Дашко.

Да абраньня ў ПП НС ён працаваў галоўным урачом Брэсцкага абласнога радзільнага дома.

«Трэба нейкія меры прымаць, бо чалавек бярэ на сябе адказнасьць, калі адважваецца нараджаць дома, у тым ліку й за жыцьцё дзіцяці», – сказаў ён.

Дашко лічыць няправільным ісьці па шляху некаторых заходніх краін, дзе дазволены хатнія роды ў прысутнасьці кваліфікаваных акушэрак. «У нас створана свая сыстэма аховы здароўя, створаны выдатныя ўмовы [у радзільнях]. Магчымасьці і ўзровень аказаньня дапамогі ў нас ня горшыя, чым у эўрапейскіх краінах, – адзначыў ён. – Узровень дзіцячай сьмяротнасьці ў нас вельмі нізкі – каля трох праміле. Ломаць у краіне нічога ня трэба, у нас створана шматузроўневая сыстэма аказаньня пэрынатальнай дапамогі».

На думку Дашко, у цяперашняй сытуацыі хатнія роды «прасьцей забараніць». «Я б пайшоў па такому шляху. Што да мер адказнасьці, то я б пачаў з адміністрацыйнай», – сказаў ён.

Дэпутат ня выключыў, што аказваць паслугі па родадапамозе могуць дазволіць прыватным цэнтрам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт