Logo Polskiego Radia
Print

Улады ня ведаюць, ці расеец у Беларусі зьяўляецца іншаземцам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.10.2017 10:58
Невядома, ці грамадзян РФ ахоплівае закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».
commons.wikimedia.org/ Anna Chervonets, CC BY-SA 3.0

Ад 1 кастрычніка набылі сілу зьмены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

У адпаведнасьці з дакумэнтам, гатэлі, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, суб’екты аграэкатурызму, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія здаюць жыльлё, на працягу трох гадзін павінны паведаміць органам міліцыі пра засяленьне іншаземцаў.

Адмова ад перадачы зьвестак ці парушэньне тэрмінаў інфармаваньня пагражаюць штрафам у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь.

Разам з тым у аддзелах грамадзянства й міграцыі пры ўпраўленьнях унутраных спраў на пытаньне журналістаў не змаглі патлумачыць, ці трэба інфармаваць органы правапарадку пра засяленьне грамадзянаў Расеі. Фармальна жыхары гэтак званай «саюзнай дзяржавы» ня лічацца ў Беларусі іншаземцамі.

Удакладніць, ці так гэта, у дэпартаманце грамадзянства й міграцыі МУС Беларусі адмовіліся, у прэсавай службе УУС Менгарвыканкаму адказалі, што ня ў курсе справы.

Ва ўпраўленьні грамадзянства й міграцыі Менскага аблвыканкаму пасьля працяглых кансультацыяй прыйшлі да высновы, што паведамляць пра расейцаў усё ж трэба – маўляў, ніякіх выключэньняў з правілаў ім не даводзілі.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт