Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь стварыла працоўную групу па прызнаньні віз з Расеяй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.10.2017 14:02
Група падрыхтуе тэхнічныя патрабаваньні і варыянты стварэньня канала перадачы даных аб візах.
Фота мае ілюстрацыйны характар.Фота мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь стварыла працоўную групу па прызнаньні віз з Расеяй
Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў стварыў урадавую працоўную групу для вырашэньня пытаньняў, зьвязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы.
Рабочая група, узначаліў якую першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзьмітры Шадко, падрыхтуе тэхнічныя патрабаваньні і варыянты стварэньня канала перадачы даных аб візах (выдадзеных, ануляваных, прызнаных несапраўднымі і канфіскаваных), відах на жыхарства, дазволах на часовае пражываньне і іншых дазволах на ўезд, выезд і знаходжаньне ў адпаведнасьці з праектам пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў, вызначыць сыстэму абароны такой інфармацыі.
Свае напрацоўкі рабочая група павінна прадставіць ураду да 1 лістапада 2017 года, гаворыцца ў распараджэньні прэмʼер-міністра Беларусі.

Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў стварыў урадавую працоўную групу для вырашэньня пытаньняў, зьвязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы.

Рабочая група, якую ўзначаліў першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзьмітры Шадко, падрыхтуе тэхнічныя патрабаваньні і варыянты стварэньня канала перадачы даных аб візах (выдадзеных, ануляваных, прызнаных несапраўднымі і канфіскаваных), відах на жыхарства, дазволах на часовае пражываньне і іншых дазволах на ўезд, выезд і знаходжаньне ў адпаведнасьці з праектам пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў, вызначыць сыстэму абароны такой інфармацыі.

Свае напрацоўкі рабочая група павінна прадставіць ураду да 1 лістапада 2017 года, гаворыцца ў распараджэньні прэмʼер-міністра Беларусі.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт