Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімер Макей выказаў задавальненьне адносінамі з ЭЗ і ЗША

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.10.2017 14:17
У Менску праходзіць першая Канфэрэнцыя ганаровых консулаў Беларусі
Уладзімер Макей падчас прамовы ў штаб-кватэры ААНУладзімер Макей падчас прамовы ў штаб-кватэры ААНyoutube.com/screen

Разьвіцьцё адносін Беларусі з Эўразьвязам і ЗША выклікае аптымізм, заявіў міністар замежных спраў Уладзімер Макей на адкрыцьці ў Менску першай Канфэрэнцыі ганаровых консулаў Беларусі .

"Удзячны эўрапейскім і амэрыканскім партнэрам за тое, што ўсе бакі знайшлі сілы, каб адкінуць штучныя абвінавачваньні ў адрас адзін аднаго, сесьці за стол перамоваў і выпрацаваць правілы зносін", – сказаў Макей.

Паводле слоў Макея, «пазытыўная атмасфэра» ў адносінах з ЭЗ і ЗША «паступальна пашыраецца». «Мы маем намер працягваць гэты дыялёг», – падкрэсьліў ён.

Першая канфэрэнцыя ганаровых консулаў Беларусі праходзіць 3–6 кастрычніка ў Менску. Паводле інфармацыі МЗС, цяпер 80 беларускіх ганаровых консулаў прадстаўляюць і абараняюць правы і інтарэсы грамадзян краіны ў 56 дзяржавах. У кола іх абавязкаў таксама ўваходзіць спрыяньне разьвіцьцю дружалюбных адносін, пашырэньню палітычных, гандлёва-эканамічных, інвэстыцыйных, культурных, навуковых і іншых сувязяў з замежнымі краінамі.

Як растлумачылі ў МЗС, канфэрэнцыя праводзіцца для таго, каб ацаніць вынікі дзейнасьці ганаровых консулаў, абмеркаваць пэрспэктыўныя напрамкі іх працы па абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Асаблівы акцэнт мяркуецца зрабіць на сфэры зьнешняга гандлю і прыцягненьні замежных інвэстыцый.

belapan.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт