Logo Polskiego Radia
Print

У буфэце Палаты прадстаўнікоў растуць цэны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.10.2017 14:28
За 2 месяцы бульба ў дэпутацкім буфэце падаражэла на 21%
pixabay.com/CC0 Creative Commons

За два месяцы цэны ў буфэце Палаты прадстаўнікоў вырасьлі да непазнавальнасьці. З 26-га чэрвеня, калі дэпутаты зьбіраліся на апошняе пасяджэньне веснавой сэсіі, да 2 кастрычніка, калі адбылося першае пасяджэньне восеньскай сэсіі, бульбяное пюрэ падаражэла аж на 21%. З 56 да 78 капеек.

Адзначым, што ў Беларусі ў ліпені і жніўні назіралася дэфляцыі ў -0,9%. Паводле афіцыйнай статыстыкі, за жнівень цэны на бульбу ў Менску ўпалі на 36,58%!

Мэню ў дэпутацкім буфэце кожны дзень рознае. Катлета «Нясьвіж» таксама падаражэла – на 13%, з 3,44 да 3,89 рубля.

У той час, калі ўся краіна атрымлівае асалоду ад паніжэньня спажывецкіх коштаў, народныя абраньнікі шалёна пераплачваюць.

Euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт