Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адкрыюць помнік Сімону Балівару

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.10.2017 07:22
Гэта адбудзецца падчас афіцыйнага візыту ў Беларусь лідара Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры.
Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain

5 кастрычніка ў Палацы Незалежнасьці пройдуць перамовы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі й лідара Баліварыянскай Рэспублікі Вэнэсуэла Нікаляса Мадура, які наведае Беларусь з афіцыйным візытам.

Кіраўнікі дзяржаў спачатку сустрэнуцца ў фармаце „сам-насам”, а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць шырокі комплекс пытаньняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю двухбаковых праектаў, функцыянаваньне сумесных зборачных вытворчасьцей, разьвіцьцё ўзаемадзеяньня ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сфэрах. Асобная ўвага будзе ўдзелена міжнароднаму парадку дня. Плянуецца, што ў гэты ж дзень Нікаляс Мадура прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця ў Менску помніка нацыянальнаму герою Вэнэсуэлы Сімону Балівару.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт