Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская й Латвійская чыгункі пашыраюць супрацу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.10.2017 11:31
Яны плянуюць разьвіваць грузавыя перавозкі паскоранымі цягнікамі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская й Латвійская чыгункі будуць разьвіваць грузавыя перавозкі хуткімі цягнікамі. Адпаведны мэмарандум аб супрацоўніцтве падпісаны 3 кастрычніка ў Менску ў рамках мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Подпісы пад дакумэнтам паставілі начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў і прэзыдэнт ДАТ „Латвійская чыгунка” Эдвінс Берзіньш.

Бакі дамовіліся прымаць сумесныя меры па разьзвіцьці грузавых перавозак паскоранымі цягнікамі Менск-Рыга зь Беларусі й назад пад брэндам „Грузавы экспрэс-цягнік Менск –Рыга”, ствараць умовы для яго функцыянаванньня. Дакумэнтам прадугледжана ажыцьцяўляць каардынацыю ўзаемадзеяньня з грузаатрымальнікамі, грузаадпраўшчыкамі, экспедытарскімі й стывідорнымі кампаніямі й іншымі ўдзельнікамі рынку транспартных паслуг.

Першы цягнік плянуецца арганізаваць да канца 2017 году.

У склад цягніка будуць уключацца грузы ў кантэйнерах, якія рухаюцца ў рамках праекта „Эканамічны пояс Шаўковага шляху” ў зносінах Кітай - ЭЗ - Кітай у напрамку Латвіі.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт