Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі расправіліся з пэнсіянэрамі, якія хацелі трапіць на прыём да начальства

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.10.2017 16:12
Сярод пэнсіянэраў - 83-гадовая жанчына, дзіця вайны, якая ў Афганістане страціла адзінага сына.
Марыя БыстранковаМарыя Быстранковафота: Радыё Рацыя

На жыхароў Гомеля, якія спрабавалі трапіць на прыём да старшыні аблвыканкама Ўладзіміра Дворніка, выклікалі нарад міліцыі з сабакамі й санітараў. Пра гэта паведамілі пэнсіянэры, што прыйшлі да кіраўніцтва вобласьці паскардзіцца на свае праблемы. Адзін зь іх – Віктар Пралукоў – апынуўся ў хуткай дапамозе псыхіятрычнай клінікі.

83-гадовая Марыя Быстранкова распавядае, як спрабавала абараніць 70-гадовага жыхара Гомеля.

Марыя Быстранкова: Псыхіятрычная брыгада забірала Макаравіча. Я напярод стала. А яны мяне як адкінуць, я ледзь лбом аб сьцяну не ўдарылася. Мне 83 гады й я дзіця вайны. Я выратавала падчас вайны падпольшчыка й партызанскага сувязнога. Будавала краіну. Я згубіла ў Афганістане адзінага сына. І ня ведала, што прыйдзе ўлада, бандыцкая ўлада Лукашэнкі, якая будзе зьнішчаць просты народ проста на пню. Нам такая ўлада не патрэбная.

Некалькі чалавек спрабавалі аднесьці да старшыні аблвыканкаму Ўладзіміра Дворнікава заяву за подпісам трынаццаці чалавек. У дакумэнце яны прасілі паважлівага стаўленьня да сябе. А таксама зьвярталі ўвагу на тое, што даручэньні кіраўніка вобласьці байкатуюцца чыноўнікамі на месцы.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт