Logo Polskiego Radia
Print

Сямашка задаволены перамовамі Лукашэнкі й Мадуры – мэта дасягнутая

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.10.2017 17:36
Паводле словаў віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзіміра Сямашкі, галоўная мэта перамоў Аляксандра Лукашэнкі й Нікаляса Мадуры дасягнутая.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Сямашка падкрэсьліў, што Менск і Каракас дамовіліся надаць новы імпульс у двухбаковых адносінах, перш за ўсё, у эканоміцы. Нагадаем, прэзыдэнт Вэнэсуэлы знаходзіцца зь візытам у Менску.

Беларускі чыноўнік адзначыў, што праца працягваецца нягледзячы на тое, што ў апошнія гады лічбы гандлёва-эканамічнага балянсу прыкметна скараціліся.

«Сёньня, дарэчы, лейтматыў усёй размовы быў, што нам трэба аднавіць гэтыя адносіны на зусім іншым узроўні. Базіс у нас ёсьць. У нас пабудаваныя ў Вэнэсуэле цалкам новыя асноўныя фонды – новыя заводы, якія могуць вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю», – адзначыў Сямашка.

Ён таксама паведаміў, што па даручэньні Лукашэнкі й Мадуры будзе скарэкціраваная дарожная карта супрацоўніцтва. Адпаведныя пытаньні будуць абмяркоўвацца ў лістападзе ў Менску на пасяджэньні двухбаковай міжурадавай камісіі.

белта/naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт