Logo Polskiego Radia
Print

Рух «За Свабоду» пачаў кампанію за мараторый на вырубку дрэваў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.10.2017 17:08
Актывісты мяркуюць, што тэма захаваньня й павялічэньня колькасьці зялёных насаджэньняў вельмі актуальная для Менска.
Актывісты ў працэсе збору подпісаўАктывісты ў працэсе збору подпісаўфота: Рух «За Свабоду»


Актывісты Руху «За Свабоду» пачалі збор подпісаў за ўвядзеньне ў Партызанскім раёне Менска мараторыя на вырубку дрэваў і стварэньне рэестру зялёных зонаў.

Паводле прэс-службы Руху «За Свабоду», арганізацыя патрабуе ўвесьці мараторый на высечку зялёных насаджэньняў у Партызанскім раёне да ўнясеньня плянаў «зялёных ліній» у дзяржаўны горадабудаўнічы кадастар.

Актывісты мяркуюць, што тэма захаваньня й павялічэньня колькасьці зялёных насаджэньняў вельмі актуальная для Менска ў сувязі з палітыкай ушчыльненьня тэрыторый. І асабліва актуальная для Партызанскага раёну, дзе існуюць вялікія прамысловыя зоны, санітарна-ахоўныя зоны якіх разглядаюцца ўладамі як рэзэрвы для забудовы, а ў парку побач са стадыёнам «Трактар» заплянаванае будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт