Logo Polskiego Radia
Print

У бліжэйшы час плянуюцца візыты высокапастаўленых дзеячоў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.10.2017 15:40
Па выніках будзе прынята рашэньне ці Беларусь прыме запрашэньне на саміт «Усходняга партнэрства».
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

У бліжэйшы час плянуюцца візыты ў Беларусь высокапастаўленых дзеячоў Эўразьвязу. Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей. Пра тое, якія пытаньні будуць абмяркоўвацца, ён нічога не сказаў. Напярэдадні ў СМІ зьявілася інфармацыя, што Беларусь атрымала запрашэньне на саміт «Усходняга партнэрства», які мусіць адбыцца 24 лістапада ў Брусэлі. І кіраўніцтва ЭЗ не супраць пабачыць там Аляксандра Лукашэнку (як вядома, на мінулым саміце Беларусь прадстаўляў Макей).

Уладзімер Макей пацьвердзіў, што Беларусі накіравалі запрашэньне на саміт. Рашэньне аб узроўні ўдзелу Беларусі ў гэтым мерапрыемстве будзе прынята «у свой час». «Натуральна, мы будзем аналізаваць усе абставіны», – сказаў міністар замежных спраў. Можна меркаваць, што шмат будуць значыць вынікі візыту ў Беларусь прадстаўнікоў ЭЗ.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт