Logo Polskiego Radia
Print

Стынг заклікаў беларусаў пазбавіцца ад сьмяротнага пакараньня

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.10.2017 16:06
Брытанскі сьпявак запісаў відэазварот да беларускага народу, у якім заклікаў пазбавіцца ад сьмяротнага пакараньня.
pixabay.com/CC0

Брытанскі сьпявак запісаў відэазварот да беларускага народу, у якім заклікаў пазбавіцца ад сьмяротнага пакараньня.

У панядзелак сьпявак выступаў у Менску. Сёньня ў Твітар-профілі Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі быў зьмешчаны відэазварот. У ім сьпявак кажа, што быў рады прыехаць у Менск і выступіць перад цудоўнай публікай. Але Стынг прызнаўся, што азмрочаны тым, што Беларусь – гэта адзіная краіна Эўропы, якая ўсё яшчэ прымяняе сьмяротнае пакараньне.

«Сьмяротнае пакараньне парушае адно з асноўных правоў чалавека – права на жыцьцё. Сьмяротнаму пакараньню няма месца ў сучасным цывілізаваным сьвеце. Яно нават не зьяўляецца эфэктыўным фактарам, які стрымлівае злачынствы. Я веру, што сьвет павінен быць вольным ад сьмяротнага пакараньня. І мы можам сказаць «не« сьмяротнаму пакараньню. І вы гэта можаце. Калі ласка, пазбаўцеся ад яго», – гаворыць Стынг у відэазвароце да беларускага народу.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт