Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адбыўся перадпрэм’ерны паказ фрагмэнтаў спэктаклю пра Касьцюшку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.10.2017 12:19
  • культура 1110.mp3
Цэлы спэктакль па драме Анны Баярскай «Урок польскай мовы» публіка зможа паглядзець заўтра, 12 кастрычніка.

/

У Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры ў Менску адбыўся перадпрэм’ерны паказ фрагмэнтаў спэктаклю «Ўрок каханьня. Гісторыя Касьцюшкі» рэжысэра Адама Вайтышкі. Цэлы спэктакль па драме Анны Баярскай «Урок польскай мовы» публіка зможа паглядзець заўтра, 12 кастрычніка.
Герой спэктаклю Тадэвуш Касьцюшка пад канец свайго жыцьця размаўляе з маладой дзяўчынай Эміліяй Зэльтнэр. Ён расказвае ёй пра падзеленую ў той час Рэч Паспалітую і пра сваю любоў да Айчыны. Спэктакль адначасова паказвае гісторыю пачуцьцяў Тадэвуша Касьцюшкі да маладой дзяўчыны.
Спэктакль зьяўляецца вынікам супольнай працы Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатру, Амбасады Польшчы ў Менску і Інстытута імя Адама Міцкевіча.
Спэктакль прысьвечана 200 гадавіне з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі. У ім іграюць беларускія акторы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт