Logo Polskiego Radia
Print

Раньнія манэты ВКЛ прэзэнтуюць у Нацыянальным гістарычным музэі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.10.2017 12:49
Выстаўленыя пенязі (дэнарыі), якія існавалі ў часы вялікіх князёў Альгерда, Вітаўта і Ягайлы.
фота: Нацыянальны гістарычны музэй

Раньнія манэты ВКЛ прэзэнтуюць у Нацыянальным гістарычным музэі
Прэзэнтацыя набытых праз краўдфандынг раньніх манэт ВКЛ пройдзе ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі 11 кастрычніка. Будуць паказаны пенязі (дэнарыі), якія існавалі ў часы вялікіх князёў Альгерда, Вітаўта і Ягайлы. Акрамя гэтага, прэзэнтуюць невялікі скарб XV стагодзьдзя і дзьве дэнарыі Альгерда і Ягайлы, перададзеныя аматарамі прыборнага пошуку. Самая раньняя манэта, якую адносяць да чаканкі Альгерда, зьяўляецца імітацыяй данга Залатой Арды. Другая, больш позьняя, умяшчае на рэвэрсе кірыліцкую легенду, адзін з варыянтаў расшыфроўкі якой слова «пячаць». Манэты Ягайлы дзеляцца на два тыпы: партрэтныя пенязі (шэсьць адзінак) і пенязь з выявай коньніка і легендай «Князь Яга + ПО». Самыя позьнія манэты – гэта пенязі Вітаўта з выявай Калюмн і наканечніка капʼя з крыжам. Пяць такіх манэт і адзін праскі грош складаюць невялікі скарб з Маладзечанскага раёна. Акцыя праводзілася праз плятформу па зборы сродкаў «Талака».

Прэзэнтацыя набытых праз краўдфандынг раньніх манэт ВКЛ пройдзе ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі 11 кастрычніка. Будуць паказаны пенязі (дэнарыі), якія існавалі ў часы вялікіх князёў Альгерда, Вітаўта і Ягайлы. Акрамя гэтага, прэзэнтуюць невялікі скарб XV стагодзьдзя і дзьве дэнарыі Альгерда і Ягайлы, перададзеныя аматарамі прыборнага пошуку.

Самая раньняя манэта, якую адносяць да чаканкі Альгерда, зьяўляецца імітацыяй данга Залатой Арды. Другая, больш позьняя зьмяшчае на рэвэрсе кірыліцкую легенду, адзін з варыянтаў расшыфроўкі слова «пячаць».

Манэты Ягайлы дзеляцца на два тыпы: партрэтныя пенязі (шэсьць адзінак) і пенязь з выявай коньніка і легендай «Князь Яга + ПО». Самыя позьнія манэты – гэта пенязі Вітаўта з выявай Калюмн і наканечніка капʼя з крыжам. Пяць такіх манэт і адзін праскі грош складаюць невялікі скарб з Маладзечанскага раёна. Акцыя праводзілася праз плятформу па зборы сродкаў «Талака».

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт