Logo Polskiego Radia
Print

Мая Навумава атрымала 35 базавых за прысягу, якую не прымала

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.10.2017 13:33
На судзе Навумава сваю віну не прызнала і казала, што не знаходзілася ў дадзены час на плошчы Я. Коласа.
Мая НавумаваМая Навумавафота: Вясна

Мая Навумава атрымала 35 базавых за прысягу, якую не прымала
10 кастрычніка судзьдзя суда Савецкага раёна Менска Фёдарава М.А. прызнала актывістку Маю Навумаву вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 верасьня на плошчы Якуба Коласа (паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП РБ).
У пратаколе адміністрацыйнага правапарушэньня сьцьвярджалася, што Мая Навумава ў той дзень у пэрыяд з 20.40 да 21.00 знаходзілася на плошчы Якуба Коласа і прымала калектыўную прысягу на вернасьць Беларусі, а таксама выкрыквала лёзунгі «Жыве Беларусь», «Гэта краіна наша – тут ня будзе Раша», чым парушыла заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
На судзе Мая Навумава сваю віну не прызнала і казала, што не знаходзілася 8 верасьня ў дадзены час на плошчы Якуба Коласа і, адпаведна, калектыўнай прысягі не прымала. Паводле Навумавай, яна разам з Леанідам Кулаковым раней зьехала з плошчы Перамогі.
На судовым паседжаньні сьведкамі з боку абвінавачваньня выступілі міліцыянты Целехавец А.А. і Карунчык С.Е. Абодва сьцьвярджалі, што бачылі Маю Навумаву на плошчы Якуба Коласа.
Сьведкамі з боку Навумавай на судзе выступілі актывісты Галіна Лагацкая і Леанід Кулакоў. Галіна Лагацкая сьцьвярджала, што знаходзілася на плошчы Я. Коласа каля 15 хвілін і ў гэты час ня бачыла там Маю Навумаву. Яе тлумачэньні не паўплывалі на канчатковае рашэньне, бо судзьдзя палічыла, што за такі кароткі прамежак часу сьведка не магла разгледзець усіх прысутных на плошчы грамадзян. Без увагі засталіся і тлумачэньні Леаніда Кулакова, які пацьвердзіў словы Навумавай пра тое, што яны разам раней зьехалі з плошчы Перамогі.
У выніку судзьдзя Фёдарава прыняла бок сьведкаў-міліцыянтаў і вырашыла пакараць Маю Навумаву штрафам у памеры 35 базавых велічынь, што складае 805 рублёў.
Дарэчы, разгляд справы Навумавай плянавалася правесьці яшчэ на мінулым тыдні, аднак ён быў перанесены з-за хадайніцтва аб прыцягненьні ў якасьці сьведкі Леаніда Кулакова, які ў той час ня мог зьявіцца ў суд, бо адбываў дзесяцісуткавы арышт за пікет салідарнасьці з фігурантамі справы «аб стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня».

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт