Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы працягваюць прадаваць валютныя зьберажэньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.10.2017 14:19
З пачатку 2017 года беларускія грамадзяне прадалі замежнай валюты больш, чым купілі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусы працягваюць расставацца з валютнымі зьберажэньнямі
З пачатку 2017 года беларускія грамадзяне прадалі замежнай валюты на 1,587 мільярда даляраў у эквіваленце больш, чым купілі. Такія дадзеныя прыводзіць Нацыянальны банк Беларусі ў статыстычным аглядзе «Купля-продаж замежнай валюты на ўнутраным рынку за студзень-верасень 2017 года».
З пачатку года беларусы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 6,177 мільярда даляраў, а купілі – 4,59 мільярда. Такім чынам, чысты продаж валюты склаў 1,587 мільярда даляраў у эквіваленце.
У матэрыялах Нацбанка адзначаецца, што канкрэтна ў верасьні насельніцтва зьнізіла продаж наяўнай валюты на 7% да 629,4 мільёна даляраў. Акрамя таго, пасьля сэзону адпачынкаў людзі сталі менш купляць валюту. У гэтым выпадку зьніжэньне склала амаль 15% да 407,5 мільёна даляраў. У верасьні чысты продаж наяўнай валюты павялічыўся на 12% да 221,9 мільёна даляраў.
У студзені-верасьні субʼекты гаспадараньня сталі чыстымі пакупнікамі валюты. Яны рэалізавалі 13,409 мільярда даляраў і набылі 13,84 мільярда.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт