Logo Polskiego Radia
Print

Пракаповіча звольнілі з Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва і дадалі Раманчука

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.10.2017 16:11
10 кастрычніка прэзыдэнт падпісаў указ «Аб Савеце па разьвіцьці прадпрымальніцтва» і зьмяніў яго склад.
фота: прэс-служба прэзыдэнта РБ

Лукашэнка звольніў Пракаповіча з Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва і дадаў туды Раманчука. 10 кастрычніка прэзыдэнт падпісаў указ «Аб Савеце па разьвіцьці прадпрымальніцтва» і зьмяніў яго склад.
Дакумэнт прадугледжвае павышэньне ролі Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва за кошт надзяленьня яму дадатковых паўнамоцтваў.
У кампэтэнцыі Рады цяпер будзе ўваходзіць разгляд і ўзгадненьне праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічнага характару, якія аказваюць уплыў на парадак і ўмовы ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Больш за тое, Рада зможа наўпрост уносіць прапановы па ўдасканаленьні заканадаўства ў Міністэрства эканомікі і ўрад. Гэтыя прапановы будуць зьяўляцца абавязковымі для разгляду.
Члены Рады змогуць браць удзел у працы грамадзка-кансультатыўных саветаў па разьвіцьці прадпрымальніцтва, створаных пры органах дзяржкіраваньня і іншых арганізацыях, падпарадкаваных ураду, мясцовых органах улады.
Указам таксама абноўлены склад Рады. На пасадзе старшыні, якую раней займаў Пётр Пракаповіч, цяпер кіраўнік апарата Савета міністраў Аляксандар Турчын, намесьнікам стаў уладальнік «Тытунь-Інвэст» Павел Тапузідзіс.
У ліку членаў Савета – эканаміст і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Яраслаў Раманчук, старшыня Банка разьвіцьця Сяргей Румас, кіраўнік «Амкадора» Аляксандар Шакуцін, дырэктар Парку высокіх тэхналёгій і стваральнік БРСМ Усевалад Янчэўскі і іншыя.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт