Logo Polskiego Radia
Print

«Камандзіра часткі ў Печах адназначна трэба здымаць»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2017 13:30
Гэтак лічыць былы камандзір унутраных войскаў Беларусі генэрал-маёр Валер Гайдукевіч.
Фота: voentv.mil.byФота: voentv.mil.byyoutube.com/screen

Намесьнік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі генэрал-маёр Валер Гайдукевіч лічыць, што камандзіра вайсковай часткі ў Печах трэба здымаць з пасады.

«Я з такімі ў свой час не цырымоніўся і нават не размаўляў – звальняў адназначна», – сказаў Свабодзе генэрал-маёр.

Гайдукевіч лічыць, што парадак і дысцыпліна ў частцы залежыць ад камандаваньня часткі, а таксама ад камандзіраў малодшага зьвяна. «Калі нармальна займацца з асабовым складам, праблем у вайсковай частцы быць не павінна», – кажа генэрал-маёр.

«Адказнасьць павінен несьці камандзір часткі. Адназначна. Бацькі яму дзяцей даверылі. Ён павінен вярнуць сына такім жа здаровым, нармальным, якім прыйшоў у войска. У сьмерці хлопца вінаваты камандзір. Гэта ўсё ад бязьдзейнасьці чалавека, які павінен адказваць за парадак», – адзначыў у інтэрвію для Свабоды намесьнік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі генэрал-маёр Валер Гайдукевіч.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт