Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка ўзяў пад кантроль сытуацыю ў Печах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.10.2017 17:10
«Сытуацыя вакол гібелі салдата ў Печах знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Лукашэнкі».
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сытуацыя вакол гібелі салдата ў Печах знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта журналістам заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Натальля Эйсмант.

«Натуральна, гэтая тэма абмяркоўвалася, яна знаходзіцца на жорсткім кантролі ў кіраўніка дзяржавы», - заявіла прэс-сакратар.

Паводле яе словаў, адказным асобам даручана разабрацца ў сытуацыі самым дбайным чынам, вывучыць яе да дробязяў і прадставіць аб'ектыўны вынік. Натальля Эйсмант зазначыла, што Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца аб ходзе апэратыўных мерапрыемстваў.

«Паверце, яго пазыцыя ў гэтым пытаньні настолькі жорсткая, што ніхто зь вінаватых ад адказнасьці ня сыдзе», - падкрэсьліла прэс-сакратар Лукашэнкі Натальля Эйсмант.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт