Logo Polskiego Radia
Print

Сьледзтва разглядае тры вэрсіі гібелі салдата Коржыча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2017 08:01
Паведаміў начальнік аддзела інфармацыі й сувязяў з грамадзкасьцю Сьледчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.
фота: Радыё Свабода

Паведаміў начальнік аддзела інфармацыі й сувязяў з грамадзкасьцю Сьледчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Падчас папярэдняга расьсьледаваньня гібелі ў Печах салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча вылучаны тры вэрсіі здарэньня, заявіў 13 кастрычніка падчас відэатрансьляцыі ў „Твітэры” начальнік аддзела інфармацыі й сувязяў з грамадзкасьцю Сьледчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Першая — давядзеньне да самагубства „з прычыны нестатутных адносін з вайскоўцамі, гвалту, зьдзеку, дамаганьня ці адабраньня ў яго прадметаў асабістага ўжываньня, грашовых сродкаў або маёмасьці”.
Другая — забойства „па матывах асабістых непрыязных адносін з карысьлівых меркаваньняў з прычыны валоданьня інфармацыяй, якая кампраметуе іншых ваеннаслужачых”.
Трэцяя — самагубства „з прычыны псыхалягічнай траўмы, нежаданьня працягваць службу ва Ўзброеных сілах, а таксама адмова ад камісаваньня яго”.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт