Logo Polskiego Radia
Print

ДАІ Менска хоча адмовіцца ад „ляжачых паліцэйскіх”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2017 12:45
Замест „ляжачых паліцэйскіх” ДАІ мяркуе больш актыўна выкарыстоўваць, напрыклад, „выспачкі бясьпекі”.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

ДАІ Менска хоча адмовіцца ад „ляжачых паліцэйскіх”
Замест „ляжачых паліцэйскіх” ДАІ мяркуе больш актыўна выкарыстоўваць, напрыклад, „выспачкі бясьпекі”.
У пэрспэктыве ДАІ Менска плянуе адмовіцца ад „ляжачых паліцэйскіх” на праезнай частцы. Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў начальнік упраўленьня ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Вадзім Гаркун.
Цяпер на дарогах Менска ўсталявана каля тысячы штучных няроўнасьцяў. Пераважна яны разьмяшчаюцца каля нерэгуляваных пераходаў, у месцах, дзе найчасьцей здараюцца ДТЗ, а таксама паблізу ад установаў адукацыі.
Замест „ляжачых паліцэйскіх” ДАІ мяркуе больш актыўна выкарыстоўваць „выспачкі бясьпекі” й звужаную праезную частку, каб кіроўцы зьніжалі хуткасьць у небясьпечных месцах.
tut.by/euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт