Logo Polskiego Radia
Print

У Мінабароны заяўляюць пра працяг антывайсковай кампаніі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2017 12:36
"Асобы, якія праводзяць кампанію, перасьледуюцца па закону", – зьвярнулі ўвагу ў міністэрстве.
Міністэрства абароны РБМіністэрства абароны РБGruszecki/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

У Мінабароны заяўляюць пра працяг антывайсковай кампаніі
Антывайсковая кампанія, нягледзячы на прымаемыя кампэтэнтнымі ведамствамі меры па аб'ектыўным расьсьледаваньні абставінаў сьмерці вайскоўца Аляксандра Коржыча, працягваецца, канстатавалі ў Мінабароны.
«Сьледчым камітэтам, пракуратурай і Міністэрствам абароны Беларусі прымаюцца ўсе меры для абʼектыўнага і ўсебаковага расьсьледаваньня абставінаў сьмерці вайскоўца радавога Коржыча А.А. У той жа час працягваецца кампанія па дыскрэдытацыі Ўзброеных сіл, ініцыююцца звароты ў адрас Міністэрства абароны з рознымі абвінавачваньнямі і патрабаваньням », – гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны, апублікаваным на афіцыйным сайце ведамства ў панядзелак.
«Дадзеныя дзеяньні зьяўляюцца парушэньнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а асобы, якія праводзяць кампанію, перасьледуюцца па закону», – зьвярнулі ўвагу ў міністэрстве.

Антывайсковая кампанія, нягледзячы на прымаемыя кампэтэнтнымі ведамствамі меры па аб'ектыўным расьсьледаваньні абставінаў сьмерці вайскоўца Аляксандра Коржыча, працягваецца, канстатавалі ў Мінабароны.

«Сьледчым камітэтам, пракуратурай і Міністэрствам абароны Беларусі прымаюцца ўсе меры для абʼектыўнага і ўсебаковага расьсьледаваньня абставінаў сьмерці вайскоўца радавога Коржыча А.А. У той жа час працягваецца кампанія па дыскрэдытацыі Ўзброеных сіл, ініцыююцца звароты ў адрас Міністэрства абароны з рознымі абвінавачваньнямі і патрабаваньнямі», – гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны, апублікаваным на афіцыйным сайце ведамства ў панядзелак.

«Дадзеныя дзеяньні зьяўляюцца парушэньнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а асобы, якія праводзяць кампанію, перасьледуюцца па закону», – зьвярнулі ўвагу ў міністэрстве.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт