Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд разгледзіць апэляцыйныя скаргі асуджаных да вышэйшай меры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2017 13:02
На 15 сьнежня прызначаны разгляд апэляцыйных скаргаў Сямёна Беражнова і Ігара Гершанкова.
Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня

Вярхоўны суд разгледзіць апэляцыйныя скаргі асуджаных да вышэйшай меры
У Вярхоўным судзе на 15 сьнежня прызначаны разгляд апэляцыйных скаргаў Сямёна Беражнова і Ігара Гершанкова, якія асуджаныя да сьмяротнага пакараньня.
Пра гэта каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэю Палудзе паведамілі сваякі асуджаных.
21 ліпеня калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда вынесла прысуды групе асобаў, якія з 2009 па 2015 гг. займаліся афёрамі з чужой нерухомасьцю, пры гэтым забіваючы ўладальнікаў кватэр. Усяго па справе праходзіла чатыры чалавекі, дваіх з іх – 31-гадовага Сямёна Беражнова і 36-гадовага Ігара Гершанкова – асудзілі да вышэйшай меры пакараньня.
Усіх чатырох абвінавацілі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: забойства, выкраданьне чалавека, махлярства, разбой, вымагальніцтва, крадзеж, зьнішчэньне і падробка дакумэнтаў. Ігара Гершанкова і яго жонку Тацьцяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псыхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыльлём больш за 2 мільярды недэнамінаваных рублёў.
Па зьвестках праваабаронцаў, у Менскім СІЗА №1 зараз чакаюць выкананьня прысуду жыхар Мазыра Кірыл Казачок і жыхар Нароўлі Аляксей Міхаленя.
Ад пачатку 2017 года адзін прысуд быў прыведзены ў выкананьне. Гамяльчанін Сяргей Вострыкаў, скаргу якога Вярхоўны суд пакінуў без задавальненьня, расстраляны ў другой палове красавіка.

У Вярхоўным судзе на 15 сьнежня прызначаны разгляд апэляцыйных скаргаў Сямёна Беражнова і Ігара Гершанкова, якія асуджаныя да сьмяротнага пакараньня.

Пра гэта каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэю Палудзе паведамілі сваякі асуджаных.

21 ліпеня калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда вынесла прысуды групе асобаў, якія з 2009 па 2015 гг. займаліся афёрамі з чужой нерухомасьцю, пры гэтым забіваючы ўладальнікаў кватэр. Усяго па справе праходзіла чатыры чалавекі, дваіх з іх – 31-гадовага Сямёна Беражнова і 36-гадовага Ігара Гершанкова – асудзілі да вышэйшай меры пакараньня.

Усіх чатырох абвінавацілі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: забойства, выкраданьне чалавека, махлярства, разбой, вымагальніцтва, крадзеж, зьнішчэньне і падробка дакумэнтаў. Ігара Гершанкова і яго жонку Тацьцяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псыхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыльлём больш за 2 мільярды недэнамінаваных рублёў.Па зьвестках праваабаронцаў, у Менскім СІЗА №1 зараз чакаюць выкананьня прысуду жыхар Мазыра Кірыл Казачок і жыхар Нароўлі Аляксей Міхаленя.

Ад пачатку 2017 года адзін прысуд быў прыведзены ў выкананьне. Гамяльчанін Сяргей Вострыкаў, скаргу якога Вярхоўны суд пакінуў без задавальненьня, расстраляны ў другой палове красавіка.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт