Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню асуджаная атрымала дыплём аб вышэйшай адукацыі за кратамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2017 14:14
У ВК № 4 вышэйшую адукацыю дыстанцыйна атрымліваюць 23 студэнткі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Упершыню ў краіне асуджаная атрымала дыплём аб вышэйшай адукацыі «за калючым дротам»
Крысьціна Смычкова трапіла ў Гомельскую выпраўленчую калёнію № 4, не пасьпеўшы давучыцца ў інстытуце пару курсаў, таму з радасьцю скарысталася магчымасьцю стаць удзельніцай міні-праекта па дыстанцыйным і модульным навучаньні. Яго мэта – дапамагчы асуджаным атрымаць запатрабаваную прафэсію, а значыць, шанец працаўладкавацца і наладзіць сваё жыцьцё. Да гэтага моманту ў папраўчых установах можна было атрымаць толькі базавую, сярэднюю і прафэсійна-тэхнічную адукацыю.
Увесь адукацыйны працэс быў арганізаваны з дапамогай інтэрнэту. На працягу двух гадоў студэнты-асуджаныя онлайн атрымлівалі кансультацыі, карысталіся бібліятэкамі і праходзілі кантроль ведаў. А вось дзяржэкзамэн праходзіў ужо ў прысутнасьці камісіі ў сьценах калёніі. Дыплём па спэцыяльнасьці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт« першай выпускніцы праекта Крысьціне Смычковай уручылі ва ўрачыстай абстаноўцы.
У ВК № 4 вышэйшую адукацыю дыстанцыйна атрымліваюць 23 студэнткі. Падобная практыка, па словах каардынатара праекта «Адукацыя адкрывае дзьверы» Марыны Малінінай, атрымала распаўсюд.
- Дэпартамэнт выкананьня пакараньня прыняў рашэньне стварыць такія цэнтры дыстанцыйнай адукацыі яшчэ ў васьмі папраўчых установах краіны.

Крысьціна Смычкова трапіла ў Гомельскую выпраўленчую калёнію № 4, не пасьпеўшы давучыцца ў інстытуце пару курсаў, таму з радасьцю скарысталася магчымасьцю стаць удзельніцай міні-праекта па дыстанцыйным і модульным навучаньні. Яго мэта – дапамагчы асуджаным атрымаць запатрабаваную прафэсію, а значыць, шанец працаўладкавацца і наладзіць сваё жыцьцё. Да гэтага моманту ў папраўчых установах можна было атрымаць толькі базавую, сярэднюю і прафэсійна-тэхнічную адукацыю.

Увесь адукацыйны працэс быў арганізаваны з дапамогай інтэрнэту. На працягу двух гадоў студэнты-асуджаныя онлайн атрымлівалі кансультацыі, карысталіся бібліятэкамі і праходзілі кантроль ведаў. А вось дзяржэкзамэн праходзіў ужо ў прысутнасьці камісіі ў сьценах калёніі. Дыплём па спэцыяльнасьці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» першай выпускніцы праекта Крысьціне Смычковай уручылі ва ўрачыстай абстаноўцы.

У ВК № 4 вышэйшую адукацыю дыстанцыйна атрымліваюць 23 студэнткі. Падобная практыка, па словах каардынатара праекта «Адукацыя адкрывае дзьверы» Марыны Малінінай, атрымала распаўсюд.

- Дэпартамэнт выкананьня пакараньня прыняў рашэньне стварыць такія цэнтры дыстанцыйнай адукацыі яшчэ ў васьмі папраўчых установах краіны.

sb.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт