Logo Polskiego Radia
Print

Супраць Алеся Пушкіна распачаты 3 справы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2017 15:23
Мастака будуць судзіць за «ўрок гісторыі» пра Слуцкае паўстаньне, які прайшоў 1 верасьня.
фота: Новы час

.....
Супраць Алеся Пушкіна распачаты 3 справы
Пасьля «ўроку гісторыі» пра Слуцкае паўстаньне 1 верасьня супраць вядомага мастака Алеся Пушкіна распачаты 3 адміністратыўныя справы па трох артыкулах КаАП.
Як паведаміў мастак Алесь Пушкін, 16 кастрычніка да яго дамоў завітаў капітан Дзьмітрый Мацкевіч з Крупскага РАУС. Капітан міліцыі ўручыў яму аж 3 адміністратыўныя пратаколы.
Па-першае, паводле іх, мастак парушыў правілы ўтрыманьня населеных пунктаў, бо прымацаваў на часовым плоце, якім акружана месца рамонту Слуцкага краязнаўчага музэя, 3 партрэты ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.
Алесь Пушкін таксама будзе прыцягнуты да адказнасьці згодна з часткай 1 артыкула 9.4 КаАП – за «невыкананьне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаваньні дзяцей, што пацягнула зьдзяйсьненьне непаўналетнім дзеі, якая зьмяшчае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэньня або злачынства…» Сын мастака замест прыбываньня ў школе, прысутнічаў разам з бацькам у Слуцку.
Алесь Пушкін напісаў тлумачэньне да пратаколаў, якія датычацца Слуцкага збройнага чыну. У тлумачэньні ён ня лічыць сябе ў чымсьці вінаватым, «бо гэта быў яго сьвядомы ўчынак як бацькі, каб выхаваць сына патрыётам і каб ён практычна даведаўся пра гісторыю Случчыны». Мастак паабяцаў, што так яны з сынам будуць рабіць і найдалей: кожны год 1 верасьня будуць выяжджаць у іншыя рэгіёны Беларусі, знакамітыя сваёй гістарычнай спадчынай, і праводзіць там Дзень ведаў.
Дзень, калі пачнецца суд над Алесем Пушкіным, пакуль што не вядомы. Затое вядомыя даты іншых судоў па гэтай справе. 18 кастрычніка адбудзецца суд над палітолягам Алесем Лагвінцом. 19 кастрычніка распачнецца працэс супраць Антося Лагвінца ў судзе Фрунзенскага раёна.

Новы час/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт