Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ: У Беларусі не было істотных паляпшэньняў у галіне правоў чалавека

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2017 16:47
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Эўразьвяза па правах чалавека і дэмакратыі ў сьвеце за 2016 год.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У 2016 годзе ў Беларусі не было істотных паляпшэньняў у галіне правоў чалавека, свабода асацыяцый і свабода выказваньня меркаваньняў усё яшчэ строга абмежаваныя.
Становішча спраў у гэтых сфэрах па-ранейшаму азмрочана сыстэматычнымі парушэньнямі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Эўразьвяза па правах чалавека і дэмакратыі ў сьвеце за 2016 год.
Хоць у 2016 годзе ў Беларусі не было істотных паляпшэньняў у галіне правоў чалавека, але ўпершыню беларускі ўрад ухваліў Нацыянальны плян па правах чалавека, які накіраваны на выкананьне рэкамэндацый, прынятых Беларусьсю ў рамках Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду.
«Абмежавальныя законы, якія ўплываюць на асноўныя свабоды, не былі зьмененыя, і сьмяротнае пакараньне па-ранейшаму прымяняецца. Незалежны нацыянальны інстытут па правах чалавека створаны ня быў, - адзначаецца ў дакладзе. - Становішча ў галіне правоў чалавека па-ранейшаму азмрочана сыстэматычнымі парушэньнямі. Свабода асацыяцыі і свабода выказваньня меркаваньня строга абмежаваная, і многія вымушаныя працаваць з-за мяжы».
У дакладзе падкрэсьліваецца, што выбарчы працэс падвяргаецца сур'ёзнай крытыцы з боку АБСЭ і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Узгадалі ў дакладзе і пра парлямэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі ў верасьні мінулага года. На думку ЭЗ, яны праходзілі ў больш адкрытай атмасфэры з вялікімі магчымасьцямі для кандыдатаў ад апазыцыі.
Беларусь да гэтага часу не прызнае мандат Спэцыяльнага дакладчыка ААН па становішчы правоў чалавека ў краіне. ЭЗ заклікае беларускія ўлады апэратыўна выконваць рэкамэндацыі, нагадвае пра важнасьць павагі да правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона; асуджае прымяненьне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае Беларусь стварыць мараторый як першы крок да адмены сьмяротнага пакараньня.

У 2016 годзе ў Беларусі не было істотных паляпшэньняў у галіне правоў чалавека, свабода асацыяцый і свабода выказваньня меркаваньняў усё яшчэ строга абмежаваныя. Становішча спраў у гэтых сфэрах па-ранейшаму азмрочана сыстэматычнымі парушэньнямі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Эўразьвяза па правах чалавека і дэмакратыі ў сьвеце за 2016 год.

Хоць у 2016 годзе ў Беларусі не было істотных паляпшэньняў у галіне правоў чалавека, але ўпершыню беларускі ўрад ухваліў Нацыянальны плян па правах чалавека, які накіраваны на выкананьне рэкамэндацый, прынятых Беларусьсю ў рамках Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду.

«Абмежавальныя законы, якія ўплываюць на асноўныя свабоды, не былі зьмененыя, і сьмяротнае пакараньне па-ранейшаму прымяняецца. Незалежны нацыянальны інстытут па правах чалавека створаны ня быў, - адзначаецца ў дакладзе. - Становішча ў галіне правоў чалавека па-ранейшаму азмрочана сыстэматычнымі парушэньнямі. Свабода асацыяцыі і свабода выказваньня меркаваньня строга абмежаваная, і многія вымушаныя працаваць з-за мяжы».

У дакладзе падкрэсьліваецца, што выбарчы працэс падвяргаецца сур'ёзнай крытыцы з боку АБСЭ і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Узгадалі ў дакладзе і пра парлямэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі ў верасьні мінулага года. На думку ЭЗ, яны праходзілі ў больш адкрытай атмасфэры з вялікімі магчымасьцямі для кандыдатаў ад апазыцыі.

Беларусь да гэтага часу не прызнае мандат Спэцыяльнага дакладчыка ААН па становішчы правоў чалавека ў краіне. ЭЗ заклікае беларускія ўлады апэратыўна выконваць рэкамэндацыі, нагадвае пра важнасьць павагі да правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона; асуджае прымяненьне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае Беларусь стварыць мараторый як першы крок да адмены сьмяротнага пакараньня.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт