Logo Polskiego Radia
Print

Падчас візыту місіі МВФ пытаньне аб крэдыце разглядацца ня будзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.10.2017 13:19
Штогадовая місія МВФ будзе працаваць у Менску з 26 кастрычніка па 10 лістапада.
pixabay.com/Public Domain CC0

Падчас візыту місіі МВФ пытаньне аб крэдыце разглядацца не будзе
Штогадовая місія МВФ будзе працаваць у Менску з 26 кастрычніка па 10 лістапада.
Падчас візыту ў Менск місіі Міжнароднага валютнага фонду пытаньне аб крэдытнай праграме для Беларусі разглядацца ня будзе, заявіў журналістам 18 кастрычніка старшыня праўленьня Нацбанка Павел Калаур.
Штогадовая місія МВФ у межах кансультацый па артыкуле ІВ статута фонду будзе працаваць у Менску з 26 кастрычніка па 10 лістапада.
У канцы 2015 году ўрад Беларусі запытаў у МВФ пра магчымасьць атрыманьня новага крэдыту на 3 млрд даляраў пад 2,28% гадавых на 10 гадоў. Фонд зьвязаў вылучэньне крэдыту з правядзеньнем комплексу рэформаў у фінансавым сэктары й сэктары дзяржпрадпрыемстваў.
20 ліпеня 2017 году афіцыйны прадстаўнік МВФ Вільям Мюрэй заявіў, што перамовы зь Беларусьсю па новай крэдытнай праграме прыпыненыя „ў чаканьні выразнай падтрымкі неабходных зьменаў на высокім узроўні, якія тычацца камунальнай гаспадаркі й сэктара дзяржаўных прадпрыемстваў”.
28 верасьня на Беларускім інвэстыцыйным форуме першы намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч заявіў, што ўлады Беларусі пакуль не плянуюць накіроўваць запыт аб працягу перамоў з МВФ. Ён удакладніў, што праца над праграмай прыпыненая, таму што яна „фактычна гатовая й перамовы па ёй завершаныя”.
„Ёсьць разыходжаньні ў пазыцыях, і гэтыя разыходжаньні мы працягваем збліжаць, зараз кожны ў сваёй частцы”, - растлумачыў Ермаловіч.
belapan.com/аз

Падчас візыту ў Менск місіі Міжнароднага валютнага фонду пытаньне аб крэдытнай праграме для Беларусі разглядацца ня будзе, заявіў журналістам 18 кастрычніка старшыня праўленьня Нацбанка Павел Калаур. Штогадовая місія МВФ у межах кансультацый па артыкуле ІV статута фонду будзе працаваць у Менску з 26 кастрычніка па 10 лістапада.

У канцы 2015 году ўрад Беларусі запытаў у МВФ пра магчымасьць атрыманьня новага крэдыту на 3 млрд даляраў пад 2,28% гадавых на 10 гадоў. Фонд зьвязаў вылучэньне крэдыту з правядзеньнем комплексу рэформаў у фінансавым сэктары й сэктары дзяржпрадпрыемстваў.

20 ліпеня 2017 году афіцыйны прадстаўнік МВФ Вільям Мюрэй заявіў, што перамовы зь Беларусьсю па новай крэдытнай праграме прыпыненыя „ў чаканьні выразнай падтрымкі неабходных зьменаў на высокім узроўні, якія тычацца камунальнай гаспадаркі й сэктара дзяржаўных прадпрыемстваў”.

28 верасьня на Беларускім інвэстыцыйным форуме першы намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч заявіў, што ўлады Беларусі пакуль не плянуюць накіроўваць запыт аб працягу перамоў з МВФ. Ён удакладніў, што праца над праграмай прыпыненая, таму што яна „фактычна гатовая й перамовы па ёй завершаныя”.

„Ёсьць разыходжаньні ў пазыцыях, і гэтыя разыходжаньні мы працягваем збліжаць, зараз кожны ў сваёй частцы”, - растлумачыў Ермаловіч.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт