Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны банк: у Беларусі скарацілася колькасьць бедных

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2017 07:46
Паводле высноваў Сусьветнага банку, Беларусь дамаглася ўражлівых посьпехаў у скарачэньні галечы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сусьветны банк: у Беларусі скарацілася колькасьць бедных
Паводле высноваў Сусьветнага банку, Беларусь дамаглася ўражлівых посьпехаў у скарачэньні галечы.
Доля насельніцтва за рысай беднасьці зьнізілася з 41,9% у 2000 годзе да 5,7% у 2016 годзе. Да таго ж Беларусі ўдаецца зьніжаць паказчыкі беднасьці значна больш хуткімі тэмпамі ў параўнаньні зь іншымі краінамі рэгіёну Эўропы й Цэнтральнай Азіі. Беларускія экспэрты раяць усё ж адрозьніваць паняцьці беднасьці фызычнай і беднасьці сацыяльнай.
У аснове высокіх тэмпаў эканамічнага росту Беларусі Сусьветны банк адзначае магчымасьць імпартаваць расейскія энэрганосьбіты па зьніжаных цэнах, устойлівы эканамічны рост у Расейскай Фэдэрацыі й іншых краінах, якія зьяўляюцца асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Беларусі. Таксама Сусьветны банк адзначае высокі ўзровень занятасьці насельніцтва й пасьлядоўны рост рэальнай заработнай платы й пэнсій.
Паводле міжнародных стандартаў, бедным лічыцца чалавек, які мае менш за 5 даляраў на дзень паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру „Стратэгія” Леанід Заіка сумняецца ў высновах Сусьветнага бакну. Паводле яго ўсё бачыцца ў параўнаньні й трэба адрозьніваць фізычную галечу й сацыяльную беднасьць.
„Відавочна, Сусьветны банк забыўся, што ў Беларусі ў 2014 годзе ВУП быў 75 мільярдаў даляраў, у 2016 годзе — на ўзроўні 47 мільярдаў. Амаль на 30 мільярдаў менш. І лягічна запытацца: як гэта можа быць, калі ВУП упаў на 38%, а беднасьць скарачаецца? Узровень беднасьці павінен прапарцыянальна вырасьці”, — мяркуе эканаміст Леанід Заіка.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт