Logo Polskiego Radia
Print

У інтэрнэце зьявілася Кніга памяці ахвяраў дзедаўшчыны ў беларускім войску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.10.2017 16:09
Актывісты кампаніі таксама заклікаюць сваякоў і сяброў загінулых дасылаць іх гісторыі аб дзедаўшчыне.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by

Грамадзянская кампанія Цэнтар правоў прызыўніка будзе зьбіраць зьвесткі пра дзедаўшчыну ў беларускім войску, каб ушанаваць памяць ахвяр беззаконьня ва Ўзброеных сілах.

«Беларускае грамадзтва скаланаюць весткі аб гібелі жаўнераў тэрміновай службы ў войску, вядома па меншай меры аб чатырох выпадках у гэтым годзе. Толькі на фоне грамадзкага абурэньня прадстаўнікі Мінабароны паведамляюць пра, па іх словах, нізкія, але ўсё ж існуючыя паказчыкі сьмерцяў у войску і заведзеныя крымінальныя справы. Цэнтар правоў прызыўніка прадстаўляе Кнігу памяці, каб разглядзець за сухімі лічбамі статыстыкі асобы і гісторыі хлопцаў, чый абавязак Радзіме абышоўся занадта вялікім коштам», – адзначаюць у кампаніі.

Цэнтар правоў прызыўніка будзе публікаваць у Кнізе памяці знойдзеныя ў адкрытых крыніцах трагічныя выпадкі, якія адбыліся з жаўнерамі тэрміновай службы. Актывісты кампаніі таксама заклікаюць сваякоў і сяброў загінулых дасылаць іх гісторыі аб дзедаўшчыне.

Цэнтар правоў прызыўніка – грамадзянскай кампанія, якая была створана ў 2010 годзе на базе кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі».

Belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт