Logo Polskiego Radia
Print

З новага году тарыфы ЖКГ падаражэюць на 5 даляраў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.10.2017 12:12
Рэзкага павышэньня коштаў камунальных паслугаў не адбудзецца – запэўнівае Аляксандар Лукашэнка.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З новага году тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі павысяцца на 5 даляраў. Як паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА, пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім сэмінары «Аб удасканаленьні й разьвіцьці жыльлёва-камунальнай гаспадаркі краіны».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што камунальныя тарыфы ў Беларусі індэксуюцца ва ўвязцы з ростам даходаў насельніцтва. Разам з тым Аляксандар Лукашэнка зазначыў, што «тарыфы павінны быць пад'ёмнымі для народа». На думку кіраўніка дзяржавы, далейшы рост тарыфаў прывядзе да значнага росту плацяжоў, што выкліча нэгатыўны грамадзкі рэзананс.

Кіраўнік Беларусі таксама заклікаў «не бударажыць насельніцтва размовамі аб стоадсоткавай кампэнсацыі кошту паслуг літаральна з заўтрашняга дня». Тарыфы будуць павышацца толькі пасьля дакладнай ацэнкі рынкавага кошту камунальных паслугаў і толькі пасьля асабістага загаду кіраўніка краіны – зазначыў Лукашэнка.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт