Logo Polskiego Radia
Print

Сілавікі будуць выкарыстоўваць гумовыя куліі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.10.2017 15:37
Замест аўтаматаў дэпартамэнт аховы МУС будзе выкарыстоўваць помпавыя стрэльбы з гумовымі кулямі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакphoto:pixabay.com/Creative Commons CC0

Начальнік Дэпартамэнта аховы МУС Сяргей Хаменка расказаў, што дэпартамэнт плянуе перайсьці на выкарыстаньне групамі затрыманьняў помпавых стрэльбаў, адзначае Minsknews.by.

«Прадугледжаны пераход ад выкарыстаньня наразной аўтаматычнай зброі ў начны час да гладкаствольнай з ужываньнем гумовых куляў. Сэнс у тым, каб пры неабходнасьці спыніць злачынцу і пры гэтым нанесьці мінімальныя пашкоджаньні», — патлумачыў Сяргей Хаменка.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт