Logo Polskiego Radia
Print

Створана Кніга памяці загінуўшых у беларускай арміі салдат

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.10.2017 10:22
"Мы хочам расказаць усім тое, пра што імкнуцца замоўчваць".
фота: Радыё Свабода

У сетцы створана Кніга памяці загінуўшых у беларускай арміі салдат тэрміновай службы.

Цэнтар правоў прызыўніка - грамадзянская кампанія, якая зьявілася ў 2010 годзе, зьбірае зьвесткі аб загінуўшых у беларускім войску салдат тэрміновай службы для стварэньня Кнігі памяці.

«Мінабароны Беларусі вельмі неахвотна дзеліцца дадзенымі аб колькасьці загінуўшых у беларускім войску. Мы хочам расказаць усім тое, пра што імкнуцца замоўчваць. Мы зьбіраем дадзеныя па макулінках у інтэрнэце. Калі вы ведаеце пра выпадак гібелі ваеннаслужачых, просьба зьвязацца з намі info@povestka.by», - напісалі праваабаронцы.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт