Logo Polskiego Radia
Print

70% бюджэту Менска забясьпечана недзяржаўным сэктарам эканомікі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.10.2017 06:41
У Менску звыш 350 тыс. суб'ектаў недзяржаўнага сэктара эканомікі і каля 2,5 тыс. суб'ектаў дзяржаўнага сэктара.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На 1 кастрычніка ў кансалідаваны бюджэт Менска паступіла 8 млрд рублёў. У параўнаньні зь мінулым годам паступленьні вырасьлі на 2,8%, паведамляе прэс-цэнтр інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Менску.

Асноўная частка даходаў бюджэту сталіцы (97,3%) сфарміравана за кошт плацяжоў, выплачаных у добраахвотным парадку.

У Менску звыш 350 тыс. суб'ектаў недзяржаўнага сэктара эканомікі і каля 2,5 тыс. суб'ектаў дзяржаўнага сэктара. Імі ўнесена плацяжоў у бюджэт у суме 5,5 млрд рублёў і 2,4 млрд рублёў адпаведна.

Удзельная вага паступленьняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў складае 1,6%, фізічных асоб — 3,5%. На 1 кастрычніка ў Менску 72 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і амаль 222 тыс. фізычных асоб.

Амаль трэць бюджэту сталіцы сфарміравана дзесяцьцю буйнымі арганізацыямі. Імі выплачана ў бюджэт 2,5 млрд рублёў. Гэта "Газпром трансгаз Беларусь", "Беларуская нафтавая кампанія", "Лукойл Беларусь", "Мінскэнерга", "Тытунь-інвест", унітарнае прадпрыемства "Велком", "Мінскі завод вінаградных він", "МТС", "Газпромнафта-Белнафтапрадукт", "Мінск Крышталь.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт